Беларуская Служба

«Памятайце пра сады, бо мы адтуль выйшлі»:  Ёнашу Кофту споўнілася бы 80 гадоў

02.12.2022 15:10
Ёнаш Кофта быў зоркай польскай эстрады, шматразовым пераможцам Нацыянальнага фестывалю польскай песні ў Аполі. 
Аўдыё
  • 80 гадоў таму, 28 лістапада 1942 года, у гарадочку Мізач на ​​Валыні нарадзіўся Ёнаш Кофта – славуты польскі паэт і сатырык.
Jonasz Kofta
Jonasz Kofta PAP/Ryszard Okoński

80 гадоў таму, 28 лістапада 1942 года, у гарадочку Мізач на ​​Валыні нарадзіўся Ёнаш Кофта – славуты польскі паэт і сатырык. Цягам свайго нядоўгага 46-гадовага жыцця, ён стаў аўтарам шматлікіх папулярных песень, сапраўдных шлягераў любімых мільёнамі палякаў: Wakacje z blondynką (па-бел. «Канікулы з бландынкай»), Radość o poranku («Радасць досвіткам») або Pamiętajcie o ogrodach («Памятайце пра сады») і многіх іншых. Апошні хіт, як нам здаецца мог бы стаць сапраўдным гімнам абаронцаў прыроды: «Памятайце пра сады, бо мы вышлі адтуль». Слухаем твор у выкананні Яна Петшака.

Ёнаш Кофта быў зоркай польскай эстрады, шматразовым пераможцам Нацыянальнага фестывалю польскай песні ў Аполі. Ён быў адным з стваральнікаў кабарэ Hybrydy і Pod Egidą, а з 1964 г. супрацоўнічаў з Трэцяй праграмай Польскага радыё. На працягу многіх гадоў Кофта пісаў надзвычай папулярныя маналогі і сатырычныя калонкі для перадач Ilustrowany Tygodnik Rozrywkowy і Ilustrowany Magazyn Autorów. Сатырычны талент і дзёрзкі характар прыявялі да таго, што на Ёнша Кофту пільны пагляд скіравалі спецслужбы ПНР, на працягу некалькіх гадоў паэт знаходзіўся ў аператыўнай распрацоўцы, а яго творчасць была пад кантролем цэнзуры. Пра стварэнне праграмы Ilustrowany Tygodnik Rozrywkowy і ролю ў ім Ёнаша Кофты ў 1995 годзе ўспамінаў на Польскім радыё пісьменнік і сатырык Яцэк Янчарскі (памёр у 2000 годзе):

-Дагэтуль Ёнаша прыгадваюць як чалавека надзвычай непунктуальнага, як чалавека, які жыў абсалютна ўласным жыццём, не шануючы чужога часу. Ён мог спазніцца дзесьці на пару тыдняў, нават, на месяц. Здаралася, што на дамоўленую сустрэчу ён увогуле не прыходзіў, альбо нечакана з'яўляўся неадкуль з трыццаццю цудоўнымі тэкстамі. Было адно выключэнне – што пятніцы пунктуальна ён прыходзіў на радыё і разам са Стэфанам Фельдманам чытаў як мінімум адзін свой сатырычны твор.

Ёнаш Кофта таксама напісаў тэатральныя п’есы Wojna chłopska («Сялянская вайна»), Wątroba faraona («Печань фараона»), лібрэта да мюзіклаў: Oko («Вока») і Kompot («Кампот»), а таксама сцэнары. З 1968 года ён быў адным з стваральнікаў Kabaret pod Egidą. Шмат гадоў супрацоўнічаў з варшаўскім тэатрам «Сірэна». Нават згуляў у фільмах «Мне падабаюцца кажаны» і «Марыся і Напалеон». Ён таксама напісаў сцэнар да фільма «Прафесіяналы», а яго песні гучалі ў больш чым 20 польскіх фільмах. Яга Кофта – жонка творцы – у 2011 годзе распавядала Польскаму радыё, што яе муж саромеўся называць сябе «паэтам», аддаючы перавагу тэрміну «лірык»:

-Памятаю, ён расказваў мне, што ён не ёсць паэтам, але ім бывае. Памятаю яго вершык: «Мінут адчуваў сябе паэтам, а рэшту табурэтам». Яго стаўленне да сябе зразумелае, бо ён ніколі не ведаў, кім на самой справе ён хоча быць. Ён першы ў Польшчы ў 1970-ыя гады напісаў тэатральны мюзікл, працягну спіс, ён пісаў п’есы, шлягеры і лірычныя песні, сатыру, а нават рамансы.

Імя Ёнаша Кофты было ўнесена ў спецыяльны спіс, дзе аўтары знаходзіліся пад асаблівым наглядам камуністычнай цэнзуры. Адзін з вершаў ён напісаў пад уплывам інфармацыі пра самаспаленне чэшскага студэнта Яна Палаха, які пратэставаў супраць уводу войскаў Варшаўскай дамовы ў Прагу ў 1968 годзе. На мяжы 1976 і 1977 гадоў ён таксама стварыў твор, натхнёны падзеямі ў Радаме і Урсусе, дзе ўспыхнулі пратэсты рабочых мас. Твор называецца Szary poemat («Шэрую паэму»). «Што ў нас добрае – тое што мокрае – кроў, пот, мача і слёзы», – спявае Ян Янга-Тамашэўскі.

Творца памёр, падавіўшыся на смерць, падчас абеду ў адным з варшаўскіх рэстаранаў 19 красавіка 1988 года. Яму было 45 гадоў. Ёнаш Кофта пахаваны на Вайсковых могілках Павонзкі ў Варшаве. Спадчына паэта перажыве яго на многія дзесяцігоддзі, завершым «Машыну часу» бліскучым творам Ёнаша Кофты «Кахаць – значыць жыць», назва гаворыць сама за сябе.

iar/pap/эж

Больш на гэтую тэму: Машына часу

120 гадоў таму нарадзіўся вядомы польскі тэнар Ян Кепура (ФОТА + ВІДЭА)

20.05.2022 19:41
У 1921 годзе Кепура паступіў у Варшаўскі ўніверсітэт на юрыдычны факультэт, але хутка зразумеў, што гэта не яго пакліканне – яго больш прыцягвала музыка і сцэна.

40 год таму не стала Ганны Герман

26.08.2022 12:23
 На надмагільнай пліце Г. Герман выбіты пачатак 23-га псальма: «Гасподзь – пастыр мой».

89 гадоў таму нарадзіўся славуты польскі кампазітар Кшыштаф Пэндэрэцкі

25.11.2022 06:03
Будучы студэнтам, ён жыў сціпла, таму, каб зарабіць на жыццё, падрабляў, граючы ў музычных калектывах на вяселлях.